Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Щедрый талант Полесской земли

 Напалеон Орда нарадзiўся 11 лютага 1807 года ў  родавым маëнтку “Варацэвiчы” у сям’i iнжынера-фартыфiкатара Мiхаiла Орды, якi будаваў каналы i дарогi на Палессi. Некаторы час бацька Напалеона быў нават кiраўнiком дваранства Кобрынскага павета i адносiўся да той часткi iнтэлегенцыi, якая марыла пра адраджэнне былой велiчнасцi i cлавы ВКЛ, памылкова звязваючы свае спадзяваннi з iмем i палiтыкай французскага iмператара Напалеона Банапарта. Менавiта таму i даў Мiхаiл Орда свайму сыну такое незвычайнае для беларусаў iмя – Напалеон.
  У радавым маёнтку, якое больш за 300 гадоў належала Ордам, прайшло дзяцiнства будучага талента. Бацьку хлопчык страцiў даволi рана, калi яму споўнiлася  два гады, i мацi адна займалася яго выхаваннем. Юзафіна Бутрымовіч, маці Напалеона, таленавітая піяністка, была дачкой пінскага старасты Мацея Бутрымовіча – эканаміста-рэфарматара, шырока вядомага грамадскага дзеяча таго часу. Жазефіна перажыла свайго мужа на цэлых паўстагоддзя, сама спраўлялася з выхаваннем пяці дзяцей і гаспадаркай і не выходзіла больш замуж. 

Сядзіба Ордаў

1860г. Малюнак Н.Орды
в.Варацэвічы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць

 Выгляд з боку пад'езда. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIIIст. пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам і мансардай пад трохвугольным франтонам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася.

Атрымаўшы  добрую дамашнюю пачатковую адукацыю, Напалеон у 1819 годзе быў прыняты на вучобу ў Свiслацкую гiмназiю, якую заканчвае ў 1823 годзе. У гэтым жа годзе ëн становiцца студэнтам Вiленскага ўнiверсiтэта. З першых дзëн вучобы ён актыўна ўключаецца ў дзейнасць таемнай студэнцкай арганiзацыi “Заране”, што i cтала прычынай яго выключэння з унiверсiтэта ў 1826 годзе. Тады ж Напалеон атрымлiвае 15 месяцаў турэмнага зняволення  ў Вiленскай турме. Пасля вызвалення з яе i вяртання на радзiму Н.Орда знаходзiцца пад строгiм наглядам палiцыi. Яго жыццë ў перыяд з 1827 па 1830 гг. мала вывучана, але вядома, што ў 1830 годзе ëн служыў у конным палку Лiтоўскага корпуса. Калi ўспыхнула паўстанне ў Польшчы, Орда прымае ў iм самы актыўны ўдзел. За мужнасць, праяўленую ў бiтвах за свабоду, капiтан Орда быў адзначаны самай высокай узнагародай Польшчы – залатым крыжом “Воiнская доблесць”. Пасля падаўлення паўстання ëн быў аднесены да злачынцаў другога разраду, а родавы маëнтак падлягаў канфiскацыi на карысць дзяржавы пасля смерцi мацi Юзэфiны Бутрымовiч. Самому Ордзе пагражала высылка ў Ciбiр i каб пазбегнуць яе, ëн вырашае эмiгрыраваць  у Парыж. Вядома, што перад выездам у сталіцу Францыі Напалеон на кароткі час прыязджаў на радзіму ў Варацэвічы.

Дарога ў Францыю аказалася доўгай. Пад чужым iмем, у якасцi cлужкi свайго сябра Цiта Палонскага, пешшу, цераз Аўстрыю, Германiю, Швейцарыю i Iталiю ëн у 1833 годзе дабiраецца да Парыжа, якi ў той час з’яўляўся цэнтрам культурнага жыцця Еўропы. Блiзкiя адносiны ў Н.Орды склалicя з Адамам Мiцкевiчам, якi жыў у Парыжы з 1831 года, i Орда часта акампанаваў яму на фартэпiяна на лiтаратурных вечарах. Актыўна ў гэты час ëн займаўся адукацыяй i самаадукацыяй i ў хуткiм часе дабiўся прызнання ў шырокiх колах еўрапейскай творчай iнтелегенцыi. Напалеон вельмi хутка становiцца не толькi вучнем, якi праяўляў выключныя музычныя здольнасцi, але i добрым сябрам славутага кампазiтара Ф.Шапена. Дакументамi, якiя падцвярджаюць гэта, з’яўляюцца нешматлiкiя лiсты, што гавораць пра iх цесную дружбу. У сваiх пасланнях да Напалеона Шапэн пiша: ”Мой любiмы дружа”, “Маë жыццë”, а завяршае iх словамi: ”Твой стары сябар Шапэн”.. Шапэн высока цанiў не толькi выканаўчыя здольнасцi, але i кампазiтарскi талент Орды i часта сам выконваў яго фартэпiянныя творы. А ў 1838 годзе параiў выдаць iх у Парыжы. Тады ж мiнiяцюры Орды, яго рамансы i песнi на словы С.Вiслiцкага i А.Плуга былi выдадзены ў Францыi.

     У Парыжы Орда пазнаëмiўся з Ферэнцам Лiстам. Гэты чалавек, пiянiст i кампазiтар, таксама высока цанiў музычны талент нашага земляка, раiў яму займацца музыкай i  прадказваў Ордзе вялiкую будучыню.

     У 1843 годзе Напалеон  ажанiўся на францужанцы Iрэне Багле. У гэтым жа годзе таварыства iтальянскай оперы ў Парыжы  выбiрае яго дырэктарам оперы  - аднаго з самых славутых тэатраў таго часу. Праўда, знаходзiцца ў гэтай ролi Напалеону давялося нядоýга. У 1845 г. тэатр перастаў iснаваць па прычыне ўнутраных рознагалоссяў сярод удзельнiкаў трупы.

     Пасля гэтага Орда зноў актыўна займаецца выяўленчым мастацтвам, выкладаннем музыкi, кампазiтарскай дзейнасцю. Шмат працуючы, ëн пiша мноства фартэпiянных твораў, у тым лiку больш двух дзесяткаý паланезаў. Iм напiсана шмат вальсаў, якiя пранiкнуты тонкай лiрыкай, полек, мазурак, iншых iнструментальных i вакальных твораў.

     Спадчына Орды сведчыць пра тое, якой актыўнай i шматграннай была яго педагагiчная дзейнасць. Тут ëн выступае як даследчык i навуковец. У сярэдзiне 50 – ых гадоў пiша “Граматыку польскай мовы” (для французаў) i выдае яе ў 1856 годзе ў Парыжы, затым у 1858 – у Берлiне, а ў 1874 - у Варшаве. Найвыдатнейшым вынiкам яго шматгадовай педагагiчнай  i даследчай дзейнасцi стала “Граматыка музыкi”, якая пабачыла свет у 1873 годзе ў Варшаве. Шмат дзесяцiгоддзяў менавiта яна лiчылася адным з лепшых навучальных дапаможнiкаў Еўропы ў сваëй галiне. Вядомы кампазітар С.Манюшка, пазнаёміўшыся з гэтай кнігай, пісаў: “З асалодай чытаў я работу аб гармоніі, змест якой мне здаецца найбольш поўным і даступным для разумення” і дадаваў: “збянтэжаны дабрынёй спадара Орды, які прысвяціў мне такую дастойную ўвагі кніжку”.

     Шмат знаëмых у парыжскi перыяд жыцця з’яўляецца ў Напалеона i сярод мастакоў. Найбольш зблiзiўcя ëн з мастаком - пейзажыстам П’ерам Жырарам, якi i стаў галоўным настаўнiкам Орды ў выяўленчым мастацтве. Калi ж выпадала магчымасць Напалеон падарожнiчаў. Ен пабываў у Германii, Швейцарыi, Iспанii, Англii, Галандыi, Партугалii, Алжыры, розных мясцiнах Францыi. Старажытныя замкi, палацы, крэпасцi, храмы найбольш цiкавiлi яго ў гэтых вандроўках. I ў 1840 – 1844 гг. з’явiлася цэлая серыя малюнкаў, прысвечаная гэтым краiнам.

Разделы сайта