Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Возвращение на малую родину

 

Больш 25 гадоў пражыў Н.Орда за мяжой, аднак родныя мясцiны па-ранейшаму вабiлi сваiмi краявiдамi. Атрымаўшы вестку пра тое, што новы расiйскi iмператар Аляксандр II аб’явiў амнiстыю ўдзельнiкам паўстання 1830-1831 гг., Напалеон у 1856 годзе прымае рашэнне вярнуцца на радзiму – у свой маëнтак Варацэвiчы, разам з жонкай i сынам Вітольдам. Тут ëн  праводзiць вялiкую працу па перабудове гаспадаркi на заходнееўрапейскi лад, займаецца асушэннем балот, закупляючы малацiльныя машыны, узводзячы новыя пабудовы. У гаспадарцы ўтрымлiвае буйную рагатую жывëлу, высокапрадукцыйных авечак, вырабляе сельскагаспадарчы  iнвентар. Неабходна адзначыць, што Орда ажыццяўляў гэтыя пераўтварэннi не маючы нiякiх правоў на маëнтак. Юрыдычна Варацэвiчы знаходзіліся ў пажыццёвым валоданні маці, і пасля яе смерці павінны былі перайсці ў казну. На працягу некалькiх гадоў Юзефiна неаднаразова звярталася да ўлад з просьбай перадаць Варацэвiчы сыну, аднак беспаспяхова.

     У 1859 годзе, адразу пасля смерцi мацi, Н.Орда канчаткова пазбаўляецца правоў на бацькоўскi маëнтак. Адзiнае, што яму было дазволена, - гэта арандаваць тры фермы, на якiя было падзелена ўладанне Ордаў. Займаючыся гаспадаркай, Напалеон адначасова шмат падарожнiчае i малюе. У гэты час з’яўляюцца яго лепшыя работы – архiтэктурныя пейзажы Беларусi, Украiны, Лiтвы i Польшчы. 

Сядзіба Нямцэвічаў

в.Скокі, Брэсцкі раён

 Сядзібны комплекс уключае палац і парк. Палац з бакавымі флігелямі і плотам з брамай пабудавваны каля 1770 года ў стылі барока на месцы папярэднага драўлянага дома бацькоў пісьменніка Ю.У.Нямцэвіча Марцэля Нямцэвіча і Ядзвігі з Сухадольскіх. За палацам парк рэгулярнай планіроўкі. Сядзібны комплекс захаваўся без флігеляў 

Замкавая брама

г.Высокае, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць

Выгляд з боку р.Пульва мураванай уязной брамы старажытнага замка Сапегаў.

Захаваўся падмурак і абарончыя валы.

З левага боку ў глыбіні касцёл Святой Тройцы.

Касцёл св.Ганны і кляштар бенедыкцінцаў

в.Гарадзішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць

Барочны касцёл 1774 года і класічная званіца, акружаныя мураванай агароджай.

Кляштар заснаваны ў1659 годзе па фундацыі полацкага ваяводы Яна Кароля Копеца,

скасаваны ў 1864 годзе і перададзены дзяржаўнаму казначэйству.

Новы Замак

г.Гродна

 Выгляд з боку ўезда праз браму.

Пабудаваны ў 1734-1751 гадах паводле праекта нямецкага архітэктара К.Ф.Пёпельмана

з удзелам І.Х.Яўха, І.Ф.Кнобеля ў барочна-ракайльным стылі

як рэзідэнцыя польскага караля Ст.А.Панятоўскага.

У 1944 г. замак значна разбураны. Адноўлены ў 1952г.

Белая вежа

г.Камянец, Брэсцкая вобласць 

Абарончая цыліндрычная вежа, завершаная крэмальерным парапетам.

Пабудавана паміж 1276-1288 гг. ў стылі готыкі. Захавалася.

Літаграфія з малюнка, на якім надпіс:

"Мястэчка пры мяжы пушчы Белавежскай непадалёку ад Брэста Літоўскага" .

Замак

г.п.Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць

 Выгляд з боку р.Міранкі. Замак пабудаваны ў канцы XV ст.

ў гатычна-рэнесансным стылі родам Ільінічаў.

З 1508 г. належаў Радзівілам, у 2-й палове XIX ст. - Вітгенштейнам і Святаполк-Мірскім.

Замак адноўлены.

    Цыкл  малюнкаў, звязаных з Гродзенскай губернiяй (1860 – 1862 гг.), – прысвечаны радзiме мастака. Гэтыя работы даюць нам уяўленне аб Брэстчыне  мiнулых стагоддзяý. Серыя налiчвае 144 творы. У iх адлюстравана архiтэктура замкаў, храмаў, альтанак, сядзiб вядомых людзей, палаца – паркавых ансамбляў, руiны крэпасцяў. Есць панарамы Гродна, Пiнска, Iванава, Бярозы, Ружан, дзесяткаў iншых мясцiн. 

Парафіяльны касцёл св.Крыжа

г.Іванава, Брэсцкая вобласць

Драўляны двухвежавы храм са шчытом па цэнтры і сігнатуркай у завяршэнні даху;

з правага боку драўляная званіца. На першым плане чатырохгранная капліца св. Андрэя Баболі.

Пабудаваны ўXVIII ст. ў традыцыях народнага дойлідства. Не захаваўся.

У 1863 – 1864 гг. на тэрыторыБеларусўcпыхвае новае вызваленчае паўстанне. Дакладна невядома цпрымаў Н.Орда ў iм удзел, але падазрэнне ў яго нядобранадзейнасцi ва ўлады ўзнiкае. Яго абвiнавацiлў тым, што быццам ëн накiроўваў у рады паўстанцаў сваiх сялян. Пасля следства, у 1866 годзе яго арыштоўваюць. Па прыгавору суда ëн павiнен быў перасялiцца “на жительство в отдалëнные губернии России”. Тольк хадатайнiцтва ўплывовых асоб перагляд справы зноў дапамагло яму выратавацца  ад турмы i  Сiбiры. Але маëнтка ëн канчаткова пазбавiўся і жыць у Варацэвiчах яму забаранiлi. Пасля гэтага Орда некаторы час жыве ў маëнтку Моладава ў роднай сястры Гартэнзii, якая была замужам за першым прадпрымальнiкам на Палессi – Аляксандрам Скiрмунтам. Пазней ëн настаўнiчае на Украiне ў вядомага генерала Адама Ржавуцкага, даючы  ўрокмузыкi ягонаму сыну. У 60-70-ыя гады ëн многа вандруе па Кiеўшчыне, ВалынПадоллю. Там ëн стварае цэлы цыкл работ, прысвечаных гiстарычным месцам помнiкам. Вынiкам гэтых вандровак сталi 177 выдатных малюнкаў. У другой палове 60-ых гадоў Орда таксама шмат ездзiць ходзiць па Гродзенскай губернi. Вядомы 144 яго работы, прысвечаныя Гродзеншчыне. З цыкла малюнкаў Гродзенскай губернi ëcць малюнкi аўтабiяграфiчнага характару: Свiслач, дзе ëн вучыўся ў гiмназii, Кобрын, дзе знаходзiўcя пад арыштам у чаканнcуда ў былым Базыльянскiм манастыры. У 70-ыя гады Н.Орда падарожнiчае ўжо па Мiнскай, Вiцебскай, Магiлëўскай губернях, а таксама па тэрыторыПольшчы. У 1873 годзе, пераадолеўшы фiнансавыя цэнзурныя перашкоды, ëн змог выдаць першую серыю знакамiтых “Альбомаў гiстарычных малюнкаў”. За дзесяць год (з 1873-га па 1883–цi) выйшла восем серый “Альбомаў” з 260 малюнкамi, у асноўным, за ўласны кошт аўтара.

     Марыў ëн аб выданнi асобнага альбома, прысвечанага Гродзеншчыне. Але, вiдаць, гэтаму перашкодзiла цэнзура, паколькўлады падазравалi Н.Орду ў шпiëнстве. Так у 1880 г. начальнiк Мiнскага губернскага жандармскага ўпраўлення дакладваў свайму начальству: ”Мещанин Орда занимается черчением каких-то планов – по слухам, наших крепостей, которые пересылает за границу”.

     Калекцыя малюнкаў Орды захоўвалася ў Пiнску, дзе ëн жыў апошнiя гады свайго жыцця ў сястры Гартэнзii Скiрмунт. Яшчэ пры яго жыццiх куплялў прыватныя калекцыi, друкавалў краязнаўчых гiстарычных часопiсах. Па некаторых звестках Н.Орда напiсаў больш за 2000 твораў. Захавалася прыкладна 1000 арыгiналаў, якія захоўваюцца  ў Нацыянальным музеi Кракава, Нацыянальнай бiблiятэцы ў Варшаве і прыватных калекцыях Еўропы.

     У 70-ыя гады не пакiдае ëн заняткаў музыкай. Калi вяртаўся з вандровак, пiсаў новыя музычныя творы i  даваў публiчныя канцэрты. У 1873 годзе  нават выдаў “Граматыку музыкi”.

     У Парыж, дзе прайшла значная частка яго жыцця, Напалеон з’ездзiў толькадзiн раз, у 1878 годзе. З гэтым горадам яго звязвала толькcям’я – там жыў сын i, некаторы час, жонка Iрэна.

     Орда  да апошнiх дзëн працаваў вельмi шмат, хаця здароўе яго пастаянна пагаршалася. У красавiку 1883 г. хворы мастак накiроўваецца ў Варшаву, каб прайсцi nам курс лячэння. Але плëну ëн не прынëс. Ужо губляючы надзею на вяртанне ў родныя мясцiны, ëн пакiдае завяшчанне, у якiм просiць перадаць дзве тысячы рублëў на стыпендыi навучэнцам Пiнскага рэальнага вучылiшча. 26 красавiка 1883 г. Напалеон Орда памiрае ў Варшаве. Сваякi сябры выканаляго завяшчанне i пахавалi мастака ў мястэчку Янаў, побач  з бацькамi

Разделы сайта