Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Великому творцу - великая честь

 

Імя Н.Орды пасля яго смерці было практычна забыта больш чым на стагоддзе.

Яшчэ ў канцы 80 – х гадоў XX ст. пра знакамітага земляка было вядома нямногім. 

   Верасень 1991 г.  стаў  у рабоце па вяртанню нашчадкам імя  Н.Орды  своеасаблівым  зыходным  пунктам: у раённай газеце “Чырвная звязда” з’явіўся артыкул былога дырэктара Варацэвіцкай СШ  Сяргея Пятровіча Сыраежкі  “Напалеон Орда – збіральнік  і мастак”, а  ў Iванаўскай  раённай  бібліятэцы  пад  кіраўніцтвам былога   дырэктара  Надзеі  Iванаўны  Раманюк  арганізавана творчая група,  якая крок за крокам па крупінках стала збіраць усё, што можна знайсці  ў дзяржаўных архівах і  бібліятэках  аб гэтым  таленавітым чалавеку. Адначасова ў 1992 годзе  яго  імя  было прысвоена адной з новых вуліц г.Iванава, а крыху пазней  у 1996 г. – Iванаўскай дзіцячай школе мастацтваў. У 1994 годзе  ў Брэсце створана абласное дабрачыннае грамадска-культурнае аб’яднанне аблвыканкама імя Н.Орды. 

 

 Да 190-годдзя з дня нараджэння мастака  ў цэнтры г.Iванава, на перакрыжаваннях   дзвюх асноўных вуліц раённага цэнтра, адкрыты  помнік  Н.Ордзе работы  скульптара  I.В.Голубева і архітэктара В.I.Касяка. Помнік пабудаваны на спонсарскія сродкі, сабраныя работнікамі культуры раёна.

    

У  гэтым жа годзе па ініцыятыве моладзі суседняй вёскі Гарбаха закладзены сквер Н.Орды.  У 90- я гг.  ўстаноўлены памятны знак на шашы Гомель – Брэст каля вёскі Снітава з указаннем месца, дзе нарадзіўся мастак і кампазітар.

    

Таксама  адкрыты  мемарыяльны пакой  у  Iванаўскай раённай бібліятэцы,  у якім  сабрана вялікая  колькасць  розных архіўных, даведачных  і  нфармацыйных  матэрыялаў,  а  чытальная  зала бібліятэкі аформлена  работамі Орды, праведзены шэраг навукова - практычных канферэнцый. 

 На базе раёна, за апошнія 10 гадоў, было праведзена пяць пленэраў  мастакоў:  адзін міжнародны, адзін рэспубліканскі  і тры абласныя, прысвечаных памяці  і творчасці кампазітара і мастака. Толькі ў 2006 годзе адразу два -  абласны і  рэспубліканскі. Дзякуючы ім сабрана каля 30 мастацкіх палотнаў для  карціннай галерэі, якая з 29 верасня 2006 г. стала першым аб’ектам культурнага комплекса ў Варацэвічах. 

У жнiўнi-вераснi 2004 года пад эгідай Акадэміі навук Беларусі на месцы былога маёнтка Ордаў пад кiраўнiцтвам старшага навуковага супрацоўнiка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архiтэктуры i побыту, кандыдата  гiстарычных навук Валянцiна Енiсеевiча Собаля вялicя археалагiчныя раскопкi, якiя прынеслi шмат карыснага.

    

 Урочышча“Чырвоны двор”
                        На месцы раскопак сядзібы Н.Орды
      У выніку раскопак вызначана не толькі дакладнае месца, дзе знаходзіўся  хатні  будынак, але і яго канструктыўныя асаблівасці (устаноўлена, што дом быў драўляны, з 16 пакояў, крыты гонтам, дзве  печы былi кафельныя.), таксама знойдзены будаўнічыя  матэрыялы (калекцыі цэглы, кафлі і інш.), якія выкарыстоўваліся ў  той  час.  Вылучаны  асноўныя этапы перабудовы будынкаў, ідэнтыфікаваны многія артэфакты, якія маюць дачыненне да жыцця людзей  на  тэрыторыі  сядзібы. Праведзеныя расконкі  дазволілі  
распачаць  працу  па  стварэнні  праектаў рэканструкцыі радавога маёнтка Н.Орды.

Разделы сайта