Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Выдающиеся выпускники

Хвісюк Мікалай Iванавіч, выпускнік Варацэвіцкай школы, з’яўляецца сапраўдным гонарам і славаю палескага краю. Нарадзіўся ён у 1934 годзе ў вёсцы Варацэвічы. З дзіцячых гадоў пазнаў няпростую сялянскую працу, да якой яго прывучалі з маленства бацькі. Вучыцца ў школу пайшоў са спазненнем, таму што ў той год, калі хлопчык разам з равеснікамі чакаў жаданага верасня, пачалася вайна. Пасля вызвалення нашай тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Мікалай пайшоў у першы класс Варацэвіцкай сямігадовай школы. Вучыўся ён проста выдатна, таму невыпадкова настаўнікі ўзялі на сябе такую смеласць: пасля заканчэння першага класа яго адразу перавялі ў трэці. Так і праляцелі школьныя гады. Пасля заканчэння сямігодкі Мікалай Iванавіч паступіў у Пінскую фельчарска - акушэрскую школу, якую з адзнакай закончыў у 1953 годзе. З 1953 па 1958 гг. ён працягвае навучанне ў Віцебскім медыцынскім інстытуце. Няпроста складвалася яго студэнцкае жыццё. Матэрыяльная дапамога бацькоў была мізэрнай. Але студэнт Хвісюк аддае ўсе сілы вучобе і яго заўважаюць, дастойна ацэньваюць. Усе гады ў медінстытуце ён з’яўляецца Сталінскім стыпендыятам, адзіным на той час у гэтай ВНУ. Пасля атрымання дыплома ў 1958 г., дарэчы, таксама з адзнакай, пачалася яго працоўная дзейнасць на пасадзе галоўнага ўрача санаторыя “Домрачава” у Брэсцкiм раёне. Затым з 1963 г. была вучоба ў аспірантуры Харкаскага iнстытута ўдасканалення ўрачоў. А праз нейкі час аспірант Хвісюк вызначае свой канкрэтны шлях у навуцы – хірургія пазваночніка. Менавіта такой тэме і была прысвечана кандыдацкая дысертацыя Мікалая Iванавіча, якая выклікала да сябе вялікую цікавасць вучоных-медыкаў. Маладому вучонаму прапанавалі працаваць і далей у гэтым напрамку, рыхтаваць доктарскую дысертацыю. Практычная работа, пастаянная вучоба далі яму магчымасць неўзабаве бліскуча абараніць і яе.

    Фактычна з сяр. 60-х гг. лёс М.I.Хвicюка звязаны з Украiнай. Працаваў асiстэнтам кафедры траўматалогii i артапедыi, дацэнтам, намеснiкам дырэктара па навуцы Харкаўскага НДI траўматалогii i артапедыi iм. М.Сiтэнкi, з 1977 г. – рэктар Харкаўскага iнстытута ўдасканалення ўрачоў. Прафесар М.Хвiсюк – вучоны з арыгiнальнымi навуковымi поглядамi па многiх тэарэтычных i клiнiчных пытаннях траўматалогii i артапедыi. Ён з’яўляецца заснавальнiкам адной з навуковых школ у галiне артапедыi пазваночнiка (вертэбралогii), iм распрацаваны шэраг новых навуковых напрамкаў па гэтай спецыяльнасцi. Мiкалай Iванавiч з’яўляецца аўтарам 252 навуковых прац, у тым лiку 6 манаграфiй i 52 вынаходнiцтваў. Пад яго кiраўнiцтвам абаронены 32 кандыдацкiя i 5 доктарскiх дысертацый.У 1995 г. прафесар Хвiсюк быў прызначаны членам Бюро Паўночна – ўсходняга цэнтра НАН Украiны. Шмат гадоў ён быў намеснiкам Харкаўскай абласной комплекснай праграмы “Здароўе”, у 1996 г. зацверджаны саветнiкам – экспертам Камiсii па радыяцыйнай абароне насельнiцтва Украiны. У 1997 г. Мiжнародным бiяграфiчным цэнтрам Кембрыджа (Англiя), а ў 1998 г. Амерыканскiм бiяграфiчным iнстытутам прызнаны Чалавекам года за заслугi ў галiне медыцынскiх навук. За выдатныя навуковыя дасягненнi ў развiццi актуальных праблем лячэння пазваночнiка i суставаў М.Хвiсюк узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), “Дружбы народаў” (1986), пачэснай адзнакай Прэзiдэнта Украiны (1996).

 З 1989 г. працуе рэктарам Харкаўскай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi, загадвае там кафедрай. Мiкалай Iванавiч з’яўляецца галоўным рэдактарам часопiса “Праблемы навукi i адукацыi”, членам шматлiкiх рэдкалегiй медыцынскiх выданняў. Абраны правадзейным членам Iнжынернай акадэмii Украiны, членам - карэспандэнтам Мiжнароднай iнжынернай акадэмii.

   Можна прывесці шмат прыкладаў, калі дзеці сялян, паспяхова закончыўшы сярэднюю школу, атрымлівалі вышэйшую адукацыю. Напрыклад, сям’я Жыліча Андрэя Пятровіча, дзевяць дзяцей якога закончылі Варацэвіцкую школу, а затым усе атрымалі вышэйшую адукацыю.

 Ксеракопія атэстата прафесара Бадакінай (Жыліч) Яўгеніі Андрэеўны.

 Малодшая дачка Андрэя Пятровіча Яўгенія Андрэеўна (нарадзілася ў 1954 годзе)  пасля заканчэння ў 1971 годзе 10 класаў Варацэвіцкай СШ паступіла ў Ленінградскі фінансава-эканамічны інстытут, які паспяхова закончыла цераз пяць гадоў. Пасля атрымання дыплома прадоўжыла навучанне ў аспірантуры пры гэтым інстытуце і ў хуткім часе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Затым яна пераязджае на пастаяннае месцажыхарства ў г.Сыктыўкар і пачынае працаваць выкладчыкам у мясцовым універсітэце. Абараняе доктарскую. Рашэннем МА РФ ад 15 лютага 2006 № 35-п ёй прысвоена вучонае званне прафесара па кафедры фінансавага менаджмента.

 Цагельнік Уладзімір Уладзіміравіч

    Цагельнік У.У. Родился 24.09.1954 года в деревне Рудск. Вороцевичскую среднюю школу окончил в 1970 году с золотой медалью. В том же году поступил на математический факультет БГУ. После окончания аспирантуры работал там же преподавателем. Позже перешёл в Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники.

    С 1999 года возглавляет кафедру высшей математики БГУИР. Профессор, доктор физико-математических наук, доцент. Докторская диссертация защищена в 2002 году по теме «Уравнения пенлеве-типа: аналитические свойства решений и их приложения». Область научных интересов: Аналитическая теория дифференциальных уравнений. Более 100 научных публикаций.

    Кафедра высшей математики БГУИР, которую возглавляет Цегельник Владимир Владимирович, считается одной из лучших среди аналогичных кафедр технических вузов республики. С 2005 по 2008 год коллектив кафедры трижды был призёром университетского смотра-конкурса среди общеобразовательных кафедр. В 2006 году Цегельник В.В. удостоен персональной надбавки Президента РБ за выдающийся вклад в социально-экономическое развитие страны.

  Васiль Васiльевiч Карпук нарадзiўся 16 верасня 1953 года ў вёсцы Варацэвiцы. Сярэднюю адукацыю атрымаў у мясцовай школе. У 1970 годзе паступiў на факультэт прыкладной матэматыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, якi паспяхова скончыў у 1975 годзе. У наступныя тры гады вучыўся ў аспiрантуры вядучай установы рэспублiкi. Працоўную бiяграфiю пачаў, у стаўшым родным за восем гадоў родным  унiверсiтэце, дзе з 1978  па 1982 гады працаваў асiстэнтам кафедры метадаў аптымальнага кiравання факультэта прыкладной матэматыкi. 1980 год стаў адметным у жыццi маладога вучонога. Менавiта ў гэтым годзе ён абаранiў кандыдацкую дысертацыю па тэме  “Праблема кропкавай паўнаты i яе сувязi з задачамi кiравання сiстэм з паслядзеяннем”. З 1982 года i па сучасны час Васiль Васiльевiч – кандыдат матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкi № 2 Беларускага нацыянальнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта.

  Святлана Мiкалаеўна Папко нарадзiлася 5 кастрычнiка 1957 года ў вёсцы Варацэвiчы. У 1972 годзе, амаль на выдатна, скончыўшы 8 класаў Варацэвiцкай СШ, дзяўчына прадоўжыла навучанне i ў хуткiм часе скончыла з адзнакай спачатку Маладзечанскi ўлiкова-планавы тэхнiкум (1975 год), а затым i Маскоўскi кааператыўны iнстытут (1979 год) з прысваеннем квалiфiкацыi “эканамiст”. У 1979-1980 гг. Святлана Мiкалаеўна вучылася на педагагiчным факультэце МКI, пасля заканчэння якога атрымала права выкладаць у сярэднiх навучальных установах. Нягледзячы на гэта была накiравана на работу ў Гомельскi кааператыўны iнстытут, дзе тры гады адпрацавала асiстэнтам на кафедры бугалтарскага ўлiку i аналiзу гаспадарчай дзейнасцi. Жаданне займацца навуковай дзейнасцю падштурхнула Святлану Мiкалаеўну прадоўжыць навучанне ў аспiрантуры Маскоўскага кааператыўнага iнстытута. Вярнуўшыся назад у 1986 годзе на працу ў Гомельскi кааператыўны iнстытут, чераз год у Мiнскiм iстытуце народнай гаспадаркi яна абаранiла кандыдацкую дысертацыю па тэме “. На працягу сямi гадоў працавала старэйшым выкладчыкам, а з 1993 года Святлана Мiкалаеўна - дацэнт кафедры бугалтарскага ўлiку i фiнансавага менаджменту ў галiнах народнай гаспадаркi Беларускага гандлёва-эканамiчнага ўнiверсiтэта спажывецкай кааперацыi.

Разделы сайта