Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

БРПО

Его имя носит наша дружина

Шыла Міхаіл Давыдавіч нарадзіўся 9 лістапада 1920 года ў вёсцы Оўзічы ў сям'і селяніна. Беларус, член КПСС з 1947 года. У 1940 годзе працаваў на будаўніцтве гідравузла Дняпроўска-Бугскага канала, у 1941 годзе – на торфапрадпрыемстве «Гурскі мох».

У Вялікую Айчынную вайну кіраваў падпольнай камсамольскай арганізацыяй у роднай вёсцы (ліпень 1941 – люты 1943), з лютага 1943 года Шыла М.Д. – партызан атрада імя С.Лазо партызанскай брыгады імя У.М. Молатава, якая дзейнічала на тэрыторыі былой Пінскай вобласці. З мая 1944 года, калі брыгада аб’ядналася з войскамі 1 Беларускага фронта, які вызваляў Беларусь, – у радах Чырвонай Арміі. Назначаны ручным кулямётчыкам кулямётнай роты 447-га стралковага палка 397 стралковай дывізіі. Тады ж аказаўся на фронце. Ваяваў на 1 Беларускім і 3 Прыбалтыйскім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, у баях ва Усходняй Прусіі.

Асобым этапам стала Варшаўска-Познаньская наступальная аперацыя на тэрыторыі Польшчы. На момант здзяйснення подзвігаў малодшы сяржант Шыла быў камандзірам кулямётнага разліку 447-га стралковага палка 397-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1 Беларускага фронта. 28 студзеня 1945 года, калі войскі падступілі да горада Шнэйдэмюля (зараз Піла), адбіў тры контратакі нямецаў і знішчыў 70 варожых салдат. 2 лютага быў бой каля населенага пункта Рушэндорф (зараз Русінава). М.Д. Шыла, устанавіўшы кулямёт на скрыжаванні дарог, па якіх адступалі ворагі, змог знішчыць 95 гітлераўцаў.

Камуністычная партыя і Савецкі ўрад высока ацанілі гераізм і мужнасць нашага земляка ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Шыла М.Д. прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны Міхаіл Давыдавіч працаваў загадчыкам Цэнтральнай ашчаднай касы, затым загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэння ў г.Іванава Брэсцкай вобласці. Пазней, ужо знаходзячыся на заслужаным адпачынку, пражываў у горадзе Пінску. Памёр 22 снежня 1998 года.

Шыла Міхаіл Давыдавіч узнагароджаны ордэнам Славы трэцяй ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны, медалямі «Партызан Айчыннай вайны першай ступені», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна»,«За перамогу над фашысцкай Германіяй».

'Устав

Талисман и слоган ОО «БРПО»

Фирменный стиль ОО «БРПО»

Образовательная платформа для вожатых

Образовательная платформа для пионеров

Проекты ОО «БРПО»

Символика ОО "БРПО"

Разделы сайта